wd wp Пошук:

Геаграфія транспарту

Геаграфія транспарту — навуковая дысцыпліна, раздзел эканамічнай геаграфіі, які вывучае транспартна-геаграфічныя працэсы, структуру транспарту, асаблівасці яго размяшчэння, узровень транспартнай забяспечанасці.

Аб’ектамі геаграфіі транспарту з’яўляюцца тэрытарыяльныя і рэгіянальныя транспартныя сістэмы, транспартныя патокі, распаўсюджванне асобных відаў транспарту, уплыў транспартных працэсаў на развіццё народнай гаспадаркі ў тэрытарыяльным аспекце [1].

Прадметам вывучэння геаграфіі транспарту з’яўляецца прасторавае ўзаемадзеянне розных элементаў тэрытарыяльнай транспартнай сістэмы, якое праяўляецца ў выглядзе транспартна-геаграфічных адносін (транспартнае прыцягненне, прасторавая аддаленасць, транспартна-геаграфічнае становішча, транспартныя даступнасць, складнасць і пранікальнасць тэрыторыі)[2].

Зноскі

  1. С. А. Тархов География транспорта(нявызн.). Большая российская энциклопедия.
  2. С. А. Тархов География транспорта(нявызн.). Большая российская энциклопедия.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Урбаністыка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Геаграфія транспарту