wd wp Пошук:

Гварыента дзі Арпа

Гварыента дзі Арпа (іт. Guariento di Arpo; 1310-1370) — жывапісец гатычнага стылю з паўночнай Італіі.

Жыццё і творчасць

Вывучаў майстэрства жывапісу ў Падуі. Пра жыццё Гварыента захавалася вельмі мала пісьмовых звестак. З 1338 годзе працаваў у Падуі на службе каля дома Карара, тут ён стварыў серыю карцін з выявамі анёлаў для капэлы ў палацы гэтага сямейства. Каля 1365 года пераязджае ў Венецыю і ўкараняе ва ўласцівую гэтаму рэгіёну візантыйскую манеру ў мастацтве ўплыў жывапісу школы Джота. Пісаў пераважна алтарныя палотны і фрэскі на рэлігійныя тэмы, але таксама і персанальныя партрэты па прыватных замовах.

У 1365 годзе Гварыента дзі Арпа атрымаў ад дожа Венецыі Марка Карнара заказ на стварэнне гіганцкай фрэскі для адной з залаў Палаца дожаў. Фрэска насіла назву Каранацыя Марыі і займала ўсю прастору адной са сцен новай Вялікай Залы палаца, у якой засядала Вялікая рада горада. Падчас пажараў 1576 і 1577 гадоў гэтыя роспісы моцна пацярпелі, і паколькі выратаваць іх ужо было немагчыма, на гэтым месцы Якапа Тынтарэта піша свой Страшны суд. Да XX стагоддзя фрэскі дзі Арпа лічыліся беззваротна страчанымі. Аднак у 1903 годзе пры рэстаўрацыйных работах яны былі знойдзены пад работай Тынтарэта, зняты са сцяны, перанесены на палатно і пасля дбайнай апрацоўкі ў 1995—1996 гадах выстаўлены на агляд у Палацы дожаў.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 1 2 Guariento // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Guariento di Arpo // Bibliografie dějin Českých zemí — 1905.
  4. Guariento // MAK
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Падуя
Катэгорыя·Памерлі ў 1370 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Падуі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1310 годзе