wd wp Пошук:

Гаўрыіл Календа

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Гаўрыіл (Габрыэль) Календа (каля 1606, Вільня — 18 лістапада 1674) — дзеяч уніяцкай царквы. З беларускага шляхецкага роду герба «Календа» (адмена герба «Белты»).

У 1626 г. уступіў у ордэн базыльян. Вучыўся ў калегіумах Брунсберга (цяпер г. Бранева, Польшча; 16271630), Вены і Рыма (16331639). 3 1633 г. святар. У 16421655 гг. пры мітрапаліце Антонію Сяляве, з 1653 г. каад’ютар (памочнік-намеснік) полацкага архіепіскапа. Архіепіскап полацкі (16551674), адміністратар Кіеўскай мітраполіі (16551665). Протаархімандрыт базыльянскага ордэна (16661674), архімандрыт супрасльскі, беразвецкі, ляшчынскі. Мітрапаліт кіеўскі і галіцкі (16651674).

Дзейнасць Календы прыпала на час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 г., калі на тэрыторыі, занятай маскоўскімі войскамі і казакамі, уніяцкія цэрквы скасоўваліся, а на заходніх землях ВКЛ рымска-каталіцкія біскупы імкнуліся падпарадкаваць уніятаў сваёй уладзе. Ва ўмовах няпэўнасці рымскі Папа Аляксандр VII не зацвярджаў Календу мітрапалітам. Да 1660 г., ратуючыся ад расійскіх і шведскіх войск, Календа вандраваў па гарадах ВКЛ. У 2-й палове 1660-х г. пералом у настроях шляхты на карысць уніі і асабістыя намаганні Календы паспрыялі яго зацвярджэнню мітрапалітам і выданню ў 16671668 гг. каралём і соймам пастаноў, якія аднаўлялі правы грэка-каталіцкай іерархіі і гарантавалі перадачу ім незанятых праваслаўных епархій. Дамогся вяртання царкоўнай маёмасці, страчанай у час вайны, заключыў з рымска-каталіцкай царквой пагадненне аб забароне лацінскім ксяндзам браць дзесяціну з уніятаў. Унутры царквы імкнуўся да адзінаўладдзя. У 1660-я г. ўвайшоў у сутыкненне з базыльянамі: вывеў з падпарадкавання ордэну шэраг манастыроў і зрабіў іх архімандрыямі, перадаўшы епіскапам. У 1661 г. на Супрасльскай капітуле самачынна спрабаваў абвясціць сябе протаархімандрытам — галавой ордэна базыльян, аднак гэта рашэнне было скасавана рымскім Папам Аляксандрам VII. У 1666 г. на Берасцейскім капітуле для захавання ўнутрыцаркоўнага спакою зноў абраны протаархімандрытам базыльян. Падтрымка ім у гэты перыяд ордэна і перадача яму архімандрый выклікала канфлікт з епіскапатам. Спробы Календы адлучыць нязгодных архірэяў ад царквы і ўсталяваць неабмежаваную ўладу зноў былі спынены папствам.

Памёр у Супраслі (Польшча). Пахаваны ў Полацку.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Памерлі ў Супраслі
Катэгорыя·Кіеўскія ўніяцкія мітрапаліты
Катэгорыя·Памерлі ў 1674 годзе
Катэгорыя·Род Календаў
Катэгорыя·Выпускнікі Грэчаскага калегіума
Катэгорыя·Базыльяне
Катэгорыя·Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва
Катэгорыя·Памерлі 18 лістапада
Катэгорыя·Постаці ўсходняга каталіцтва
Катэгорыя·Полацкія ўніяцкія архіепіскапы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Браўнсбергскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Пахаваныя ў Полацку