wd wp Пошук:

Гарыці

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Гарыці (ісп.: Isla Gorriti) — востраў паблізу паўднёвага ўзбярэжжа Уругвая.

Геаграфія

Водны спорт на востраве
Выгляд на востраў Гарыці з узбярэжжа

Востраў размешчаны ў заліве Мальданада эстуарыя Ла-Плата ў 2 км ад горада Пунта-дэль-Эстэ, паблізу месца зліцця эстуарыя з Атлантычным акіянам. Адміністрацыйна адносіцца да дэпартамента Мальданада.

Даўжыня вострава — 1,7 км, максімальная шырыня — 700 м, мінімальная шырыня — 160 м, плошча 21 га. У заходняй частцы вострава ёсць глыбокі заліў Плая Хонда, дзе на працягу лета збіраецца шмат яхт і маторных лодак і праводзяцца марскія рэгаты. Турыстычныя лодкі заходзяць у порт Пуэрта-Касын на ўсходнім беразе. На поўначы вострава знаходзіцца пляж Пуэрта-Хардзін. Маецца невялікі рэстаран і некалькі гасцініц. Востраў з’яўляецца папулярнам месцам адпачынку турыстаў і мясцовых жыхароў.

Гісторыя

Востраў адкрыты ў 1516 г. іспанскім мораплаўцам Хуанам Дыясам дэ Солісам. На востраве захаваліся рэшткі абарончых умацаванняў, якія былі пабудаваны ў першай палове XVIII ст. для супрацьдзеяння партугальскай каланізацыі. Будаўніцтвам кіраваў іспанскі камандор Франсіска Гарыці, які быў на той час кіраўніком Мантэвідэа. У гонар яго востраў і атрымаў сваю назву. У 1806 г. крэпасць была разбурана англічанамі. Пад канец XIX ст. моцны пажар знішчыў усю расліннасць на востраве, зараз большая частка тэрыторыі вострава засаджана прыморскай сасной. У цяперашні час востраў абвешчаны нацыянальнай гістарычнай спадчынай.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Уругвая