У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Краўцова. Гарына Іванаўна Краўцова (нар. 1937) — беларуская вучоная ў галiне паталагiчнай анатомii. Доктар медыцынскіх навук (1981), прафесар (1987). З 1964 года ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, прафесар кафедры паталагічнай анатоміі[1].
Навуковыя працы па перынатальнай паталогіі і паталогіі дзіцяга ўзросту, паталагічнай анатоміі прыроджаных парокаў развіцця[1].