wd wp Пошук:

Гарніерыт

Гарніерыт (нумеіт) — рэдкі мінерал класа сілікатаў, сумесь водных сілікатаў магнію і нікеля (тальку і нікелевага серпентына).

Названы ў гонар французскага горнага інжынера Жуля Гарн’е (фр. Jules Garnier; 1839-1904), які знайшоў гэты мінерал на Новай Каледоніі ў 1865 годзе.

Уласцівасці

Склад (%): NiO - 15-45;, MgO - да 15; склад мінерала можа моцна адрознівацца. Утвараецца ў кары выветрывання серпентынітаў. Крышталі, якія маюць монаклінную сінгонію, рэдкія. Звычайна гарніерыт знаходзіцца ў выглядзе прамяністых утварэнняў, агрэгатаў гронкападобнай формы.

Не плавіцца. На паветры губляе ваду і можа рассыпацца ў парашок. Раскладаецца ў цёплай салянай кіслаце. Сустракаецца ў асацыяцыі з талькам, сепіялітам, апалам, ліманітам.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Мінералы магнію
Катэгорыя·Руды
Катэгорыя·Мінералы нікелю
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Сілікаты (мінералы)