wd wp Пошук:

Гардзей Іванавіч Леўчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Леўчанка.

Гардзей Іванавіч Леўчанка (20 студзеня (1 лютага) 1897, Дуброўка, цяпер Бараніўскі раён, Жытомірская вобласць — 26 мая 1981) — савецкі ваенна-марскі дзеяч, адмірал (1944).

Біяграфія

Са жніўня 1937 па студзень 1938 года — начальнік штаба, а са студзеня 1938 па красавік 1939 года камандаваў Балтыйскім флотам. З красавіка 1939 года намеснік наркама ВМФ СССР.

У Вялікую Айчынную вайну 1941—1945 гадоў як прадстаўнік ваенна-марскога камандавання ўдзельнічаў у абароне Адэсы, Мікалаева, Севастопаля, камандаваў войскамі Крыму (22 кастрычніка — пачатак лістапада 1941).

У лістападзе 1941 года, пасля здачы Керчы, арыштаваны, прызнаў сябе вінаватым у паражэнстве і паніцы, даў паказанні на Р. І. Куліка. 29 студзеня 1942 года асуджаны па артыкуле 193-21 ​​п. «Б» КК РСФСР да 10 гадоў пазбаўлення волі. Аднак 31 студзеня 1942 года памілаваны і паніжаны ў званні да капітана 1-га рангу.

У 1942—1944 гадах камандаваў Ленінградскай, а затым Кранштацкай ваенна-марской базай, удзельнічаючы ў абароне Ленінграда. Забяспечваў транспарціроўку і забеспячэнне войскаў у час прарыву блакады. Кіраваў дэсантнай аперацыяй па захопе вострава Сомерс у Фінскім заліве 8 ліпеня 1942 г., якая скончылася поўнай гібеллю дэсанту і значнымі стратамі ў караблях (8 катараў).

З красавіка 1944 года — намеснік наркама ВМФ СССР.

Зноскі

  1. Левченко Гордей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  2. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 23 сакавіка 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі 26 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Адэсы»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жытомірскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лютага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ушакова
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Севастопаля»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Наваград-Валынскім павеце
Катэгорыя·Памерлі 9 чэрвеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных