wd wp Пошук:

Гара Маат

Артыкул пра вулкан на Венеры. Пра старажытнаегіпецкую багіню гл. Маат. .mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Гара Маат (лац.: Maat mons) — самы высокі венерыянскі вулкан і другая паводле вышыні вяршыня Венеры. Названы ў гонар старажытнаегіпецкай багіні праўды і справядлівасці Маат. Размешчаны ў вобласці Атлы паблізу гор Узы і Ангвуці, каардынаты цэнтра — 0° 30’ Пн. Ш., 194° 36’ У. Д.[2]

Гара Маат узвышаецца амаль на 5 км над ваколіцамі[3] і на 8,8 км[1] (паводле іншых дадзеных, 8,3 км[4][5]) над сярэднім узроўнем паверхні Венеры. Гэта робіць яе другой паводле вышыні вяршыняй планеты пасля гор Максвела (якія вышэй за яе больш чым на 1 км)[6], і самым высокім на планеце вулканам. Атмасферны ціск на вяршыні гары Маат на 40 % ніжэй, чым на сярэднім узроўні паверхні, і складае 55 бар[4].

З дапамогай касмічнага апарата «Магелан» былі атрыманы выявы вулкана. Шэраг дадзеных гавораць пра тое, што вулкан быў актыўны параўнальна нядаўна[4].

Зноскі

  1. 1 2 Лазарев Е. Н.. Карта рельефа Венеры (нявызн.). Государственный астрономический институт им. П. К. Штернберга (30 ліпеня 2012). — (отсчёт высот от уровня 6051,8 км). Праверана 28 кастрычніка 2013.
  2. Maat Mons(англ.)  (недаступная спасылка). Gazetteer of Planetary Nomenclature. International Astronomical Union (IAU) Working Group for Planetary System Nomenclature (WGPSN) (1 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2016. Праверана 4 ліпеня 2013.
  3. PIA00106: Venus - 3D Perspective View of Maat Mons (нявызн.) (недаступная спасылка). Planetary Photojournal. Jet Propulsion Lab (1 жніўня 1996). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2016. Праверана 4 ліпеня 2013.
  4. 1 2 3 Robinson C. A., Thornhill G. D., Parfitt E. A. (1995). “Large-scale volcanic activity at Maat Mons: Can this explain fluctuations in atmospheric chemistry observed by Pioneer Venus?”. Journal of Geophysical Research 100 (E6): 11755–11763. doi:10.1029/95JE00147. Bibcode1995JGR…10011755R.
  5. Пералічылі ад ўмоўнай сферы радыусам 6051,0 км на 6051,8 км (сучаснае значэнне сярэдняга радыусу Венеры))
  6. Kaula W. M., Bindschadler D. L., Grimm R. E., Smrekar S. E., Roberts K. M. (1992). “Styles of deformation in Ishtar Terra and their implications”. Journal of Geophysical Research 97 (E10): 16085–16120. doi:10.1029/92JE01643. Bibcode1992JGR….9716085K.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вулканы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Венера (планета)
Катэгорыя·Горныя вяршыні-васьмітысячнікі
Катэгорыя·Вулканы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Пазаземныя вулканы
Катэгорыя·Пазаземныя горы