wd wp Пошук:

Гаранская града

Гаранская града — гарада вакол весак Гаране, Барсучына, Масцішча, Кацілава, Маласць Мёрскага раёна.

Апісанне

Абсалютная адзнака над узроўнем мора 161,0 м, бачная вышыня 32 м, даўжыня 1,4 км, шырыня 1 км, арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Плошча 1 км².

Утварылася 14-15 тысяч гадоў таму ў часы браслаўскай стадыі паазёрскага зледзянення ў выніку дзейнасці ледавіковага покрыва і яго расталых водаў. Гэта канцова-марэннае ўтварэнне. Адклады — супескі, суглінкі, розназярністыя і дробназярністыя пяскі. Мясцовая назва «Косы і Шнуры».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Геаграфія Мёрскага раёна
Катэгорыя·Узвышшы Беларусі