wd wp Пошук:

Гарады Японіі

Гарады — адміністрацыйныя адзінкі Японіі муніцыпальнага ўзроўню. У адрозненне ад пасёлкаў і сёлаў гарады не ўваходзяць у паветы, а падпарадкоўваюцца напроста прэфектурам. Правы гарадоў вызначаюцца «Законам Японіі аб мясцовыі самакіраванні».

Населеныя пункты могуць атрымаць статус горада, калі іх насельніцтва перавышае 50 тыс. чалавек, і страціць гэты статус, калі насельніцтва апусціцца ніжэй 50 тысяч. У найменш населеным горадзе Японіі — Утасінае — пражывае ўсяго 6 тыс. чалавек, у той час як у адным з пасёлкаў той жа прэфектуры — Атафуке — жыве амаль 40 тыс. жыхароў. Буйныя гарады могуць дасягнуць статусу адмысловых (звыш 200 тыс. чал.), цэнтральных (звыш 300 тыс. чал.) ці гарадоў, вызначаных указамі ўрада (звыш 500 тыс. чал.).

Па стане на 1 красавіка 2010 года ў Японіі знаходзіцца 786 гарадоў[1].

Зноскі

  1. データベース検索結果(яп.)  (нявызн.)?. M. Higashide. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 10 ліпеня 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Адміністрацыйны падзел Японіі
Катэгорыя·Гарады Японіі