«Гарадскія няўдачы» — камічная кінанавела «Белдзяржкіно» рэжысёра Н.Чыкіна. Фільм выйшаў на экраны 4 мая 1927 года. Фільм не захаваўся. у галоўнай ролі — В.Макараў (селянін).
Селянін Ягорыч прыязджае ў Маскву, каб прадаць на рынку парсючка. Упершыню апынуўшыся ў вялікім горадзе, ён становіцца мімаволі парушальнікам правілаў вулічнага руху: пераходзіць вуліцы ў неналежных месцах, ідзе па тратуары насустрач людскаму патоку, садзіцца не ў той трамвай ды яшчэ з пярэдняй пляцоўкі, займае месца кандуктара і г.д. Змучыўшыся, заплаціўшы штраф і страціўшы парсючка, Ягорыч так і не здолеў дабрацца да патрэбнага месца.