wd wp Пошук:

Ганчароўскі сельсавет

Ганчаро́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Ганчары.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Мініцкі сельсавет у складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Мядзведзіцкага і Цыганскага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Мінічы. 14 красавіка 1971 года вёска Вонькі перайменавана ў Набярэжную[2].

4 чэрвеня 1979 года Мініцкі сельсавет перайменаваны ў Ганчароўскі, цэнтр перанесены ў вёску Ганчары. 20 снежня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Куршынавіцкага сельсавета (аграгарадок Тальмінавічы, вёскі Асосы, Гайнін, Гайнінец, Гашчын, Куляні, Куршынавічы, Нізкія, Новыя Буды, Савейкі, Стараселле, Старыя Буды, Хацяж)[3].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (13 населеных пунктаў) — 1106 чалавек[4], з іх 72,5 % — беларусы, 24,8 % — палякі[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 14 красавіка 1971 г. Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Брэсцкай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  3. Решение Брестского областного Совета депутатов от 20 декабря 2013 г. № 330 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ляховичского района Брестской области(недаступная спасылка)
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ганчароўскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат