.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Ганорый III (лац.: Honorius PP. III, у свеце — Чэнчыа Савелі, італ.: Cencio Savelli; 1148, Рым — 18 сакавіка 1227, там жа) — Папа Рымскі з 18 ліпеня 1216 па 18 сакавіка 1227.
Ён вядомы, у прыватнасці, дзякуючы напісанню значных багаслоўскіх прац — Liber censuum Romanae ecclesiae і Ordo Romanus, у прыватнасці, з’яўляюцца аднымі з найважнейшых і надзейных крыніц па некаторых пытаннях сярэднявечнага царкоўнага жыцця. Апроч іх, Ганорый III вядомы як аўтар жыццяпісу Рыгора VII і шэрагу грымуараў. Таксама даў развіццё жабруючых ордэнаў, зацвердзіўшы статуты Кармелітаў і францысканцаў, а ў булы Gratium omnium ўпершыню афіцыйна назваў дамініканцаў братамі-прапаведнікамі.