wd wp Пошук:

Ганна Майсееўна Сінельнікава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сінельнікава. Ганна Майсееўна Сінельнікава (7 красавіка 1923, Віцебск — 1991, Віцебск) — беларуская архітэктар.

Біяграфія

Скончыла Азербайджанскі індустрыяльны інстытут у 1947 годзе. Працавала архітэктарам, старшым архітэктарам праектаў, галоўным архітэктарам майстэрні ў Віцебскім філіяле Белдзяржпраекта, з 1974 па 1978 г. — намесніца кіраўніка майстэрні Віцебскграмадзянпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1956 года. Член КПСС з 1964 года.

Памерла ў 1991 годзе ў Віцебску. Пахавана на Стара-Уланавіцкіх могілках[1].

Творчасць

Асноўныя працы: забудова вул. Леніна ў раёне пл. Леніна (1952), будынак абласнога суда (1953), комплекс тэхналагічнага інстытута, школ і дзіцячых устаноў у Віцебску (1960-я гг.).

Зноскі

  1. Синельникова Анна Моисеевна 1923-1991

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Выпускнікі Азербайджанскага ўніверсітэта нафты і прамысловасці
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Віцебскграмадзянпраекта
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Віцебску
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 красавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў