wd wp Пошук:

Ганна Леапольдаўна

Ганна Леапольдаўна — дачка Карла Леапольда, герцага Мекленбург-Шверынскага, і Кацярыны Іаанаўны.

Біяграфія

Нарадзілася 7 снежня 1718 г. у Ростаку. З 1739 г. жонка Антона-Ульрыха, герцага Браўншвайг-Люнебургскага. У 1733 г. прыняла праваслаўную веру. У 1740 г. па зрыньванні рэгента Бірона абвясціла сябе кіраўніцай пры немаўляці-імператары Іване VI. Пры ёй дзяржаўнымі справамі кіраваў Мініх, потым Астэрман, Галоўкін.

Адбыўся разрыў з Швецыяй (руска-шведская вайна 17411743 гг.), пацверджаныя артыкулы белгарадскага міру. Порта пачала прызнаваць рускіх гасудараў імператарамі. У 1741 г. саступіла кіраванне Лізавеце Пятроўне.

Дзеці — Іван (1740-64), Кацярына (пам. 1807), Лізавета (пам. 1782), Пётр (пам. 1798) і Аляксей (пам. 1787). Памерла ў зняволенні ў Холмагарах 19 сакавіка 1746 г.

Зноскі

  1. 1 2 Lundy D. R. Elisabeth Karoline Christine von Mecklenburg-Schwerin // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Anna (Anna Leopoldowna) // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. 1 2 3 4 Lundy D. R. The Peerage
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1718 годзе
Катэгорыя·Мекленбургскі дом
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 снежня
Катэгорыя·Памерлі 19 сакавіка
Катэгорыя·Раманавы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Памерлі ў Архангелагародскай губерні
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ростаку
Катэгорыя·Памерлі ў 1746 годзе
Катэгорыя·Рэгенты
Катэгорыя·Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу