wd wp Пошук:

Ганна Анкер

Ганна Анкер (дацк.: Anna Ancher; 18 жніўня 1859, Скаген15 красавіка 1935, Скаген) — дацкая мастачка

, жонка мастака Мікаэля Анкера.

Біяграфія

Ганна Крысцінэ Бронум нарадзілася 18 жніўня 1859 года ў дацкім рыбацкім пасёлку Скаген, на поўначы Ютландыі. Бацька - гандляр Эрык Андэрсан Бронум (1820-90), маці - Ані Хедвіг Мёлер (1826-1916). Ганна была пятым з шасці дзяцей у сям’і. Яна з дзяцінства выяўляла цікавасць да жывапісу, была знаёмая з многімі мастакамі, што перасяліліся ў Скаген. Вучылася жывапісу ў Капенгагене, потым у Парыжы. У 1880 годзе Ганна Бронум выйшла замуж за мастака Мікаэля Анкера. У 1883 годзе ў іх нарадзілася дачка Хельга Анкер. Ганна Анкер працягвала маляваць і ў замужжы. Яна выпрацавала свой уласны стыль, праявіла сябе як характэрны мастак і назіральны каларыст. Творчасць Ганны ўяўляе сабой важную вяху на шляху скандынаўскага жывапісу да рэалізму: “Блакітная Ані” (Blå Ane, 1882), “Дзяўчына на кухні” (Pigen i køkkenet, 1883-1886). Ганна Анкер аддавала перавагу пісаць інтэр’еры і простыя сцэны з паўсядзённага жыцця сялян, рыбакоў, іх жонак і дзяцей.

Ганна і Мікаэль Анкер намаляваныя на банкноце 1000 дацкіх крон.

Галерэя

Зноскі

  1. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 24 лютага 2016.
  2. 1 2 3 https://www.kulturarv.dk/kid/VisWeilbach.do?kunstnerId=132&wsektion=uddannelse

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночнай Ютландыі
Катэгорыя·Памерлі ў Скагене
Катэгорыя·Памерлі ў Паўночнай Ютландыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Скагене
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 15 красавіка
Катэгорыя·Скагенскія мастакі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1859 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Даніі
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1935 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Жанчыны-мастакі