wd wp Пошук:

Ганна Аляксандраўна Лягчылава

Ганна Аляксандраўна Лягчылава (нар. 22 снежня 1969, Мінск, Беларуская ССР) — расійская і беларуская актрыса тэатра і кіно, кінарэжысёр і сцэнарыст.

Біяграфія

Ганна Лягчылава нарадзілася 22 снежня 1969 года ў Мінску, у сям’і паэта-песенніка Аляксандра Кузьміча Лягчылава. Маці - эканаміст. Бацькі развяліся, калі Ганне было шэсць гадоў і нарадзіўся яе малодшы брат, якому яна стала і нянькай, і выхавальніцай. У школьныя гады вучылася ў мастацкай школе.

У 1991 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у Мінску і пачала працаваць у тэатры. Першыя ролі ў кіно таксама сыграла ў родным горадзе, здымалася ў розных беларускіх фільмах.

Першай сапраўднай кінаработай Ганны Лягчылавай, па яе ўласным прызнанні, можна лічыць музычна-камедыйную меладраму Дзмітрыя Астрахана «Скрыжаванне» (1998), у якой яна знялася разам з Леанідам Ярмольнікам. Роля Алены Марозавай (Лялі) прынесла актрысе шырокую вядомасць.

У 1999 годзе, ва ўзросце амаль трыццаці гадоў, яна прыехала ў Маскву, дзе паступіла на Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў (ВКСР) (майстэрня рэжысуры ігравога фільма Уладзіміра Іванавіча Хаціненкі, Паўла Канстанцінавіча Фіна, Уладзіміра Аляксеевіча Фенчанкі 2000 годзе.

Іграе ў спектаклях Маскоўскага драматычнага тэатра імя А. С. Пушкіна з 2000 года, калі рэжысёр Дзмітрый Астрахан запрасіў яе на ролю Ірыны ў сваім спектаклі «Падарожнікі ў ночы» паводле п’есы Алега Данілава, прэм’ера якога адбылася 26 студзеня 2001 года. Наступнай прыкметнай працай актрысы ў тэатры стала роля Зінаіды Кашкінай у пастаноўцы Ігара Бочкіна «Мінулым летам у Чулімску» (2006) паводле аднайменнай п’есы Аляксандра Вампілава.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 9 ліпеня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0