wd wp Пошук:

Галіна Валянцінаўна Пальянава

Галіна Пальянава (нар. 7 лістапада 1980, Свіслач, Гродзенская вобласць) — лінгвістка, перакладчыца[1].

Біяграфія

Скончыла Свіслацкую сярэднюю школу № 1 імя К. Каліноўскага з залатым медалём. Была залічана без уступных экзаменаў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт як пераможца рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове. Была на стажыроўках у Люблінскім універсітэце імя М. Складоўскай-Кюры і Чэнстахоўскай вышэйшай педагагічнай школе. З сакавіка па ліпень 2003 вучылася ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. Скончыла БДУ з адзнакай па спецыяльнасці «Славянская філалогія». Скончыла аспірантуру БДУ. У 2005—2006 вучылася ў Вроцлаўскім універсітэце па праграме Ураду Рэспублікі Польшча для маладых вучоных.

Кандыдат філалагічных навук. Абараніла дысертацыю па тэме: «Дзеяслоўныя дэрывацыйныя спалучэнні ў сучаснай польскай мове». У 2008 атрымала дыплом за найлепшую дысертацыю, прысвечаную польскай тэматыцы, на конкурсе навуковых работ пад патранатам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. Даследуе з’яву аналітызму ў славянскіх мовах, аўтарка манаграфіі «Глагольные деривационные сочетания в современном польском языке» (Мінск, 2010).

Вымушана звольнілася з пасады дацэнта БДПУ імя М. Танка[2]. З 2011 года перакладчыца ў Пасольстве Польшчы[3].

Аўтар падручнікаў «Польский для всех: Читай. Слушай. Говори» (Масква, 2012, 2014, 2016), «Польский язык без трудностей перевода» (Мінск, 2016), «Język polski dla każdego. Польский для всех» (Мінск, 2017), «Język polski. Teksty do uzupełniania i tłumaczenia» (Мінск, 2018)[4], «Język polski dla każdego. Польский для всех. Polish for everyone» (Мінск, 2020, 2022).

Перакладае з польскай мовы: Славамір Копер «Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай» (Мінск, 2017, на беларускай мове), Рычард Цвірлей «Контрабанда без правил» (Мінск, 2019) і «Смертельный удар» (Мінск, 2020).

Зноскі

  1. http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=e&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar2765070&strq=l_siz=20
  2. https://ryszardcwirlej.pl/debiuty/
  3. https://www.youtube.com/watch?v=pQlAoijJTQ4
  4. http://pmsgrodno.org/nowy-podrecznik-do-nauki-jezyka-polskiego/ Архівавана 22 красавіка 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі з польскай мовы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Свіслачы
Катэгорыя·Вывучэнне польскай мовы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі на рускую мову