wd wp Пошук:

Галуазіт

Галуазіт — гліністы мінерал з групы слаістых сілікатаў хімічнага складу Al2Si2O5(OH)4. Па складзе блізкі да каалініту, ад якога адрозніваецца больш высокім утрыманнем вады. Крышталізуецца ў монакліннай сістэме. Сустракаецца ў выглядзе глінападобных агрэгатаў. Афарбоўка звычайна белая, але часам жаўтлявая да бурай (ад вокіслаў жалеза), бляск матавы. Цвёрдасць па мінералагічнай шкале 1-2; шчыльнасць 2000-2200 кг/м³. Галуазіт - тыповы прадукт выветрывання алюмасілікатаў вывергнутых горных парод, асабліва палявых шпатаў. Сустракаецца часта, але буйных скопішчаў звычайна не ўтварае.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гідравокіслы (мінералы)
Катэгорыя·Мінералы алюмінію
Катэгорыя·Сілікаты (мінералы)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Мінералы