wd wp Пошук:

Галоўны вакзал Прагі

Цэнтральны вакзал Прагі (чэшск.: Praha hlavní nádraží) — найбуйнейшы і найважнейшы чыгуначны вузел Прагі і ўсяе Чэхіі.

альт=

Ён быў упершыню адкрыты ў 1871 і названы ў гонар Франца Іосіфа I, імператара Аўстрыйскай імперыі. У часы Першай рэспублікі і з 1948 па 1953 года вакзал насіў імя Вільсана, прэзідэнта ЗША. Яго статуя была ўстаноўлена ў парку перад вакзалам, але пасля ўступлення ЗША ў вайну, 11 снежня 1941 года была знішчана фашысцкімі акупантамі.

Станцыя ў стылі мадэрн была выбудавана паміж 1901 і 1909 гадамі па праекце чэшскага архітэктара Іосіфа Фанты, у баку ад старой станцыі у стылі неарэнесанс. Пасля вакзал пашырыўся за кошт пабудовы ў 1971—1979 гадах новага будынка, які ўключае станцыю метро. У выніку будаўніцтва была забудавана значная частка парку, а гістарычны будынак у стылі неа-рэнесанс апынуўся недаступным для прагляду з боку аўтадарогі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1871 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·1979 год у Празе
Катэгорыя·Чыгуначныя вакзалы паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1900-я гады
Катэгорыя·Славутасці Прагі
Катэгорыя·1871 год у Празе
Катэгорыя·Вакзалы Прагі
Катэгорыя·1900-я ў Празе
Катэгорыя·Чыгуначныя станцыі паводле алфавіта