wd wp Пошук:

Галерэя Дорыа-Памфілі

Партрэт Інакенція X працы Веласкеса

Галерэя Дорыа-Памфілі — прыватная галерэя з багатым зборам жывапісу, скульптуры і мэблі ў палацца Дорыа-Памфілі на віа дэль Корса ў Рыме. Найбольш моцны бок збору — італьянскі жывапіс XVII стагоддзя.

Мастацкія багацці, выстаўленыя ў палацца, назапасілі ў XVI—XVIII стст. такія сямействы «чорнай знаці», як Дорыа, Памфілі, Ландзі і Альдабрандзіні, пазней аб’яднаныя шлюбнымі саюзамі ў сям’ю Дорыа-Памфілі. Да гэтага роду належала знакамітая «Папэса» Алімпія Майдалькіні. Ядро калекцыі складаюць карціны, набытыя Папам Інакенціем X з роду Памфілі для палацца Памфілі на плошчы Навона.

Асноўныя залы

Палацца Дорыа-Памфілі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Музеі Рыма
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта