wd wp Пошук:

Галавач гіганцкі

Пархавік вялізны, або галавач гіганцкі, або дажджавік гіганцкі (Calvatia gigantea) — базідыяльны грыб сямейства шампіньёнавых.

Апісанне

Пладовае цела грыба вышынёй да 50—60 см, у дыяметры пляската-шарападобнае, сядзячае, каля асновы звужанае, складкаватае, са слаба развітай стэрыльнай тканкай і коранепадобным прыдаткам. Перыдый (абалонка) двухслаёвы. Экзаперыдый (вонкавы слой) тонкі, белы, паступова бурэе, у стадыі спеласці захоўваецца толькі каля асновы. Эндаперыдый (унутраны слой) тоўсты, мяккі, белы або буры, крохкі, абламваецца. Глеба (мякаць) мяккая, мясістая, губчатая, белая, з прыемным пахам і смакам, спелая аліўкава-бурая, парашкаватая. Капіліцый (ніткі для разрыхлення парашкаватай масы спелых спораў) таўстасценны, перагародчаты. Споры 3,5х6 мкм, шарападобныя, гладкія або шурпатыя, бура-карычневыя.

Пашырэнне

Галарктычны від з еўразійска-амерыканскім арэалам. Пашырэнне: Заходняя і Паўднёвая Еўропа, Усходняя Азія, Паўночная Амерыка. На тэрыторыі Беларусі рэдкі від, колькасць якога скарачаецца.

Месцы росту: узлескі лісцевых і мяшаных лясоў, паркі, палі, выганы, лугі. Расце на ўрадлівай глебе ва ўмовах умеранага ўвільгатнення.

Грыбніца шматгадовая, пладовыя целы развіваюцца ў ліпені—верасні. Пладовыя целы трапляюцца адзінкавымі экземплярамі, вельмі рэдка па 2—3 у адным месцы

Выкарыстанне

Малавядомы ядомы грыб (маладыя пладовыя целы), мае антыбластычныя якасці.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Ядомыя грыбы
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Шампіньёнавыя