wd wp Пошук:

Газі-Гірэй I

Газі-Гірэй (крым. I Ğazı Geray, ۱غازى كراى‎; 1504 — 1524) — крымскі хан у 1523—1524 гадах. Сын Мехмеда-Гірэя, унук Менглі-Гірэя.

У 1523 г. суправаджаў бацьку ў паходзе на Хаджы-Тархан. Пасля гібелі Мехмеда крымскае войска пацярпела вялікае паражэнне. Газі-Гірэй паспешна адступіў у Крым і паспрабаваў арганізаваць абарону супраць хаджы-тарханскіх нагайцаў, войскі якіх уварваліся на паўвостраў.

Неўзабаве крымскія беі абралі Газі-Гірэя ханам. Аднак некаторыя мурзы, з-за асабістай непрыязі да Мехмеда-Гірэя бяздзейнічалі падчас разгрому, сталі асцерагацца, што Газі-Гірэй адпомсціць ім за бацьку і паслалі да султана дэлегацыю, якая прасіла прызначыць новага кіраўніка. Султан выканаў іх просьбу, пазбавіўшы стальца Газі-Гірэя і прызначыўшы ханам свайго член Саадата-Гірэя.

Пры Саадаце, Газі атрымаў чын калгі, аднак праз тры месяца быў забіты. Тэрмін кіравання Газі-Гірэя склаў 6 месяцаў. Гэта адзін з самых маладых кіраўнікоў у гісторыі ханства, які ўступіў на прастол ва ўзросце 19 гадоў.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1524 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1504 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Феадосіі
Катэгорыя·Ханы крымскія