wd wp Пошук:

Газатурбінная цеплавая электрастанцыя

Схематычная выява простага адзінкавага сілавога агрэгата газатурбіннай электрастанцыі

Газатурбінная цеплавая электрастанцыя, ГТЦЭСцеплавая электрастанцыя, якая для сваёй работы выкарыстоўвае газатурбінныя ўстаноўкі. З дапамогай газатурбінных установак можна атрымліваць як выключна электраэнергію так і сумесна электрычнасць і цеплыню (гл. цеплаэлектрацэнтраль). Да перавагаў ГТЦЭС можна аднесці тое, што яны маюць больш нізкія ў параўнанні з паратурбіннымі і парагазавымі станцыямі капітальныя ўкладанні, могуць хутка змяняць магутнасць. Але іх ККДз невысокі (звычайна каля 30 %), паліва можа быць толькі газаабразным (прыродны газ) або высакаякасным вадкасным (дызель, газа і г.д.). Таму ГТЦЭС звычайна выкарыстоўваюць для пакрыцця пікавай патрэбы ў электраэнергіі, як рэзервовыя або там, дзе трэба невялікая крыніца энергіі.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Цеплавыя электрастанцыі