wd wp Пошук:

Габрыэла Піхлер

Габрыэла Піхлер (швед. Gabriela Pichler; нар. 11 сакавіка 1980, Худынгэ) — шведскі кінарэжысёр і сцэнарыст.

Біяграфія

Габрыэла Піхлер нарадзілася 11 сакавіка 1980 года ў Худынгэ. Яе бацькі — эмігранты: маці, баснійка, працавала пакаёўкай; бацька, аўстрыец, працаваў будаўніком і дальнабойшчыкам. Габрыэла скончыла ў Акадэмію кіно ў Гётэбаргу і Эландскую школу дакументальнага кіно.

Кар’ера

Пачала кар’еру ў кінаіндустрыі ў 2004 годзе. Яшчэ падчас вучобы ў акадэміі зняла два кароткаметражных фільма — «Калі-небудзь» (2004) і «Леда» (2007). У 2007 годзе таксама стала прадзюсарам фільма «Чэрвень».

У 2008 годзе зняла дыпломны кароткаметражны фільм «Драпіны», за які атрымала прэмію «Залаты жук 2010» у катэгорыі «Лепшы кароткаметражны фільм».

У 2012 годзе выйшаў дэбютны поўнаметражны фільм Піхлер «Еш, спі, памры», які прынёс ёй дзве прэміі «Залаты жук 2013» у катэгорыях «Лепшы рэжысёр» і «Лепшы сцэнар», прэмію Венецыянскага кінафестывалю, намінацыю на «Прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі» і шэраг іншых.

У 2014 годзе адбыўся тэатральны дэбют Піхлер — яна стала адным з рэжысёраў спектакля «Чырвоная картка», прэм’ера якога прайшла ў «Тэатры Бака» у Гётэбаргу, а затым — у Стакгольмскім гарадскім тэатры.

У 2018 годзе выйшаў другі яе поўнаметражны фільм — «Аматары», які атрымаў прэмію «Гётебаргскага кінафестывалю» і дзве намінацыі на «Залаты жук» у катэгорыях «Лепшы рэжысёр» і «Лепшы сцэнарый».

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў лене Стакгольм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе