wd wp Пошук:

Вішаградскі мост

Вішаградскі мост, ці мост Мехмеда-пашы, — 11-пралётны каменны мост даўжынёй 180 метраў, перакінуты праз раку Дрыну ў баснійскім горадзе Вішаградзе. Уяўляе сабой значны помнік сярэднявечнага турэцкага інжынернага мастацтва. Прынята лічыць, што мост быў выбудаваны ў 1577 г. па праекце самога Сінана, а замоўцам выступіў выхадзец гэтых краёў, Мехмед-паша Сокалавіч.

Гісторыя

Апроч эстэтычных і інжынерных добрых якасцей, Вішаградскі мост вядомы сваёй бурнай гісторыяй. Падчас Першай сусветнай вайны тры пралёты моста былі разбураны, падчас Другой сусветнай вайны пацярпелі яшчэ пяць пралётаў.

Прызнанне

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Масты Босніі і Герцагавіны
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Босніі і Герцагавіне
Катэгорыя·Рака Дрына
Катэгорыя·Асманская архітэктура