wd wp Пошук:

Віцэ-камендант

Віцэ-камендант брыгады — обер-афіцэрскае званне ў арміі Вялікага княства Літоўскага ў XVIII ст.

Званне ўзнікла пасля ваеннай рэформы ў Вялікім княстве Літоўскім 1775 г., калі замест традыцыйнага падзелу кавалерыі на гусараў, пяцігорцаў, казакаў і татараў уводзіўся падзел на Нацыянальную кавалерыю і Пярэднюю варту. Званне ўжывалася толькі ў брыгадах Нацыянальнай кавалерыі. Званне “віцэ-камендант” адпавядала званню “палкоўніка ў палках Пярэдняй варты, пяхоты і артылерыі.

Знакам адрознення віцэ-каменданта XVIII ст. выступаў эпалет з трыма нахіленымі стужкамі.

Ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь эквівалентна званню “палкоўнік”.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Воінскія званні арміі ВКЛ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0