wd wp Пошук:

Віталь Уладзіміравіч Галубовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галубовіч.

Віталь Уладзіміравіч Галубовіч (нар. 1974, Гродна) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2003).

Скончыў гістарычны факультэт ГрДУ з адзнакай (1996). У 1996—2005 гадах працаваў выкладчыкам кафедры гісторыі і сацыялогіі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2005—2006 — дацэнт кафедры гісторыі і тэорыі права ў Гродзенскім філіяле Беларускага інстытута правазнаўства, з 2006 — дацэнт кафедры грамадскіх навук Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.

У 2003 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Кнігі запісаў Метрыкі Вялікага княства Літоўскага за час праўлення Уладзіслава Вазы (1633—1648 гг.) як крыніца па гісторыі Беларусі».

Адзін з нешматлікіх беларускіх спецыялістаў па гісторыі XVII ст. У сферы навуковых інтарэсаў — даследаванне аспектаў грамадска-палітычнага жыцця Вялікага Княства Літоўскага і яго рэгіёнаў у канцы XVI—XVIII cт., у прыватнасці гісторыя парламентарызму і прадстаўнічых устаноў у беларускіх рэгіёнах, пытанні гістарычнага развіцця шляхецкага стану (саслоўя).

Аўтар больш за 130 навуковых публікацый.

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі БІП — Універсітэта права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе