wd wp Пошук:

Віталь Станіслававіч Чырвінскі

Віталь Станіслававіч Чырвінскі (нар. 15 мая 1968) — беларускі ваенны гісторык.

Біяграфічныя звесткі

У 1992 годзе скончыў Бакінскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча. Пасля выпуску накіраваны ў Беларусь, службу праходзіў у мотастралковых, танкавых і выведных падраздзяленнях. Падпалкоўнік[1].

У апошнія гады службы вырашыў паступіць на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, які скончыў у 2010 годзе. Афіцэра заўважылі ў галоўным ваенным ведамстве Беларусі, дзе акурат бракавала прафесійных ваенных гісторыкаў, запрасіўшы на пасаду начальніка групы ваенна-гістарычнага і геральдычнага забеспячэння ваенна-навуковага камітэта Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[1].

Вялікую маральную падтрымку і павагу адчуваў пасля сваіх выступаў па-беларуску. Беларускамоўны афіцэр для многіх быў нейкім адкрыццём, але хутчэй прыемным.

Працаваў старшым выкладчыкам кафедры тактыкі ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. 29 кастрычніка 2020 года быў вымушаны звольніцца з акадэміі. Кіраўніцтва акадэміі пачало аказваць на яго ціск, пагражаючы звальненнем пасля таго, як ён быў заўважаны на дазволеным пікеце Святланы Ціханоўскай у час перадвыбарнай кампаніі ў жніўні таго ж года. Пасля яму выгаворвалі за тое, што ён быццам бы крычаў з балкона «Жыве Беларусь!» і за размешчаныя на вокнах уласнай кватэры белыя лісткі паперы (сімвал падтрымкі пратэстоўцаў)[2].

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Аўтар шэрагу артыкулаў па ваеннай гісторыі Беларусі і ваенных дзеячаў. Выдаў кнігу «Беларусь у войнах» (2016).

У кнізе «Беларусь у войнах Расійскай імперыі» (2019) прадставіў ваенна-біяграфічны агляд аднаго з вырашальных перыядаў беларускай гісторыі. Праз кароткія цытаты, успаміны сучаснікаў і апісанне знешнасці аўтар імкнецца ажывіць гістарычныя партрэты прадстаўнікоў расійскага генералітэту, ваенных вучоных, вынаходнікаў і паўстанцкіх камандзіраў. Значную частку кнігі займаюць падзеі паўстанняў 1831 і 1863 гадоў: сотні бітваў, баёў і сутычак паўстанцаў Літвы-Беларусі з урадавымі войскамі, узаемны тэрор і трагічныя лёсы камандзіраў паўстанцкіх атрадаў.

Зноскі

  1. 1 2 Выкладчык Вайсковай акадэміі: Наш старажытны герб «Пагоня» мае безумоўна ваенны складнік. 04 чэрвень 2018
  2. «Даскакаліся. У вас на вокнах аркушы белай паперы!» Звольнены выкладчык Вайсковай акадэміі

Выбраная бібліяграфія

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Ваенныя гісторыкі
Катэгорыя·Выпускнікі Бакінскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь