wd wp Пошук:

Віртуальны секс

Віртуальны секс — маніпуляцыі з камп’ютарам, якія дазваляюць выкарыстоўваць яго тэхнічныя магчымасці ў сексуальных мэтах; адна з папулярных навацый канца XX — пачатку XXI стагоддзяў. З дапамогай інтэрнэта людзі знаходзяць сексуальных партнёраў, фліртуюць, абмяркоўваюць інтымныя праблемы, гуляюць у гульні эратычнага і сексуальнага зместу, займаюцца кібер-сексам.

Адрозніваюць: 1) анлайнавую сексуальную актыўнасць, г.зн. выкарыстанне інтэрнэта ў сексуальных мэтах (адпачынак, набыццё і абмен сексуальных матэрыялаў, сексуальная адукацыя, пошук партнёраў і г.д.); 2) кібер-секс — выкарыстанне камп’ютарызаваных матэрыялаў (тэкстаў, гукаў, вобразаў і інш.) для сексуальнай стымуляцыі і дасягнення палавога задавальнення, прагляд парнаграфічных фільмаў, удзел у секс-чатах, узаемнае сексуальнае ўзбуджэнне і атрыманне аргазму з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Формы сексуальнай актыўнасці