wd wp Пошук:

Вінчэнца Катэна

Вінчэнца Катэна (іт. Vincenzo Catena; 1470—1531) — венецыянскі мастак канца XV ​​— пачатку XVI ст. Ствараў рэлігійныя кампазіцыі і партрэты.

Біяграфія

Захавалася вельмі мала звестак аб ранніх гадах мастака. Дыскусійнымі застаюцца месяц і год яго нараджэння, паходжанне і месца нараджэння. Год нараджэння размяшчаюць то ў 1470, то ў 1480 г. Калі ён нарадзіўся ў 1470 годзе (ці бліжэй да 1475), то ў 1500 годзе яму было каля 30 ці крыху менш, гэта значыць ён належаў да пакалення Джарджонэ і Тыцыяна.

Па здагадках, ён мог быць сынам Б’яджа Катэна, які паходзіў з Істрыі.

У 1520 годзе вестку пра папулярнага мастака (якому было за 40) пакінуў венецыянец Маркантоніа Мікелі, які падаў і пералік твораў мастака, вядомыя яму ў прыватных зборах жыхароў Венецыі. Сярод заказчыкаў Катэна — багатыя жыхары Венецыі, а апекуном мастака быў дож Леанарда Ларэдана.

У Венецыі Вінчэнца Катэна заваяваў папулярнасць у кансерватыўнага кола заказчыкаў, асабліва як руплівы партрэтыст. Нейкім чынам ён быў блізкі да Себасцьяна дэль П’ёмба, які стаў кіраўніком у майстэрні пасля смерці Джарджонэ. Вядома, што Катена прысутнічаў на вяселлі сястры Себасцьяна дэль П’ёмба.

Дакладная дата смерці мастака невядомая. Вядома, што пахаванне адбылося ў верасні 1531 года.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123386004 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. Vincenzo di Biagio Catena // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 13 ліпеня 2017.
  4. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Венецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1470 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Венецыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1531 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў