wd wp Пошук:

Вінцэнт Герберскі

Вінцэнт Герберскі (1 студзеня 1784, Гарадзеншчына — 29 лістапада 1826) — медык. Кандыдат філасофіі (1808), магістр (1811) і доктар медыцыны (1812); член шматлікіх навуковых таварыстваў.

Біяграфія

Скончыў Віленскую гімназію i Віленскі ўніверсітэт.

У 1804 накіраваўся ў англійскую калонію пад Пецярбургам для практычнага вывучэння сельскай гаспадаркі i ў Пецярбургскі ўніверсітэт для слухання лекцыяў з фізікі, хіміі i сельскай гаспадаркі.

Па вяртанні ў Вільню (1806), вывучаў медыцыну. Атрымаў навуковыя ступені. У 18131824 ад’юнкт медыцынскай клінікі i памочнік прафесара Франка.

У 18171823 вывучаў за мяжой афтальмалогію. Па вяртанні (1823) выкладаў у Віленскім універсітэце тэорыю і клініку. 3 1824 экстраардынарны, а потым ардынарны прафесар на кафедры прыватнай тэрапіі і паталогіі і дырэктар клінікі з унутраных хвароб.

Аўтар артыкулаў (у рукапісах) «Пра шпіталі», «Навука пра хваробы вачэй» і інш.

Зноскі

  1. http://www.historiamedycynywilenskiej.pl/slownik

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1784 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Памерлі ў 1826 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 29 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слоніме
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Постаці вялікалітоўскай медыцыны
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы