wd wp Пошук:

Вінсентэ Хуан Масіп

Вінсентэ Хуан Масіп; 1505 або 1510, Валенсія — 21 снежня 1579, Бакайрэнтэ, Валенсія) — іспанскі жывапісец.

Нарадзіўся ў Фуэнтэ-ла-Ігера, каля Валенсіі, паміж 1505 і 1510 гг. Адукацыю атрымаў у Італіі праз вывучэнне твораў Рафаэля і потым, вярнуўшыся на радзіму, імкнуўся ў сваіх працах пераймаць стылю гэтага майстра. Памёр у Бакайрэнтэ, непадалёк ад Валенсіі, у 1579 г.

Выдатнейшыя з яго карцін — «Св. Сямейства» (у рызніцы валенсійскага сабора), «Хрышчэнне Гасподняе» і «Зварот апостала Паўла да Хрыста» (абедзве ў гэтым саборы), «Бязгрэшнае зачацце» (у царкве езуітаў, у Валенсіі), пяць карцін, якія паказваюць эпізоды з жыцця св. Стэфана (у мадрыдскім музеі дэль Прада), «Зняцце з крыжа» (там жа) і «Тайная Вячэра» (там жа). За межамі Іспаніі творы Хуанеса складаюць вялікую рэдкасць. У Эрмітажы ён прадстаўлены карцінамі: «Маці Божая з Дзіцяткам Хрыстом, дзецьмі Янам Хрысціцелем, Янам Евангелістам і анёлам», «Сан Вісентэ Ферэр» і «Св. Ганна».

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122649109 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Juan Macip // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011.
  3. Find a Grave — 1995. Праверана 30 жніўня 2019.
  4. https://commons.wikimedia.org/wiki/Category:Joan_de_Joanes
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1505 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валенсіі
Катэгорыя·Мастакі Іспаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1510 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1579 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў аўтаномнай супольнасці Валенсія
Катэгорыя·Памерлі 21 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу