wd wp Пошук:

Вінніцкая трагедыя

Манумент ахвярам сталінскага тэрору 1937–1938 гадоў у Вінніцы.

Вінніцкая трагедыя альбо Вінніцкая разня — масавыя расстрэлы мірнага насельніцтва ў Вінніцы, якiя ажыццяўлялiся НКУС на працягу некалькіх гадоў падчас праўлення Іосіфа Сталіна перад пачаткам Другой сусветнай вайны. Масавыя рэпрэсіі пачаліся летам 1937 года, а апошнія былі зафіксаваныя ў мясцовай турме перад адступленнем Чырвонай арміі 1941 года. Даследаванне гэтых злачынстваў пачалося падчас нямецкай акупацыі Вінніцы. Па просьбе мясцовай суполкі і з санкцыі нямецкай адміністрацыі арганізаванае даследаванне пахаванняў пачалося ў маі 1943 года. Па выніках расследавання было выяўлена 91 масавае пахаванне і эксгумаваныя 9439 цел. Мясцовыя жыхары апазналі сярод загінулых 468 сваякоў. Гэтая інфармацыя, фота і вынікі расследавання выкарыстоўваліся нацысцкай прапагандай для дыскрэдытацыі Савецкай улады ў час вайны. Ва Украіне першыя праўдзівыя публікацыі аб трагедыі з’явіліся толькі ў 1988 годзе. Па выніках сучасных даследаванняў, лічыцца, што агульная колькасць рэпрэсаваных за гэты перыяд у Вінніцы і вобласці складае каля 20000 чалавек.

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Гісторыя Вінніцы
Катэгорыя·Масавыя забойствы ў СССР
Катэгорыя·Брацкія магілы
Катэгорыя·Масавыя забойствы СССР
Катэгорыя·Рэпрэсіі ў СССР
Катэгорыя·Масавыя забойствы 1937 года
Катэгорыя·Масавыя забойствы 1938 года
Катэгорыя·1937 год у СССР
Катэгорыя·1938 год у СССР
Катэгорыя·Украінафобія
Катэгорыя·НКУС
Катэгорыя·Масавыя забойствы ва Украіне