wd wp Пошук:

Вілянскі край

Вілянскі край (лат.: Viļānu novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Латвіі, у гістарычным рэгіёне Латгалія. Край складаецца з трох валасцей і горада Віляны, які з’яўляецца краявым цэнтрам.

Мяжуе з Вараклянскім, Рэзэкнэнскім і Рыебіньскім краямі.

Насельніцтва на 1 студзеня 2010 года склала 7098 чалавек. Плошча краю займае 285,1 км ².

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Краі Латвіі