wd wp Пошук:

Вілякскі край

Вілякскі край (лат.: Viļakas novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Латвіі ў вобласці Латгалія. Край складаецца з шасці воласцяў і горада Віляка, які з’яўляецца краявым цэнтрам.

Мяжуе з Балцінаўскім, Балвскім, Алуксненскім краямі Латвіі і Пскоўскай вобласцю Расійскай Федэрацыі.

Насельніцтва на 1 студзеня 2010 года склала 6364 чалавек. Плошча краю займае 639,7 км ².

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Краі Латвіі