wd wp Пошук:

Вільгельм Брандэнбургскі

Вільгельм Брандэнбургскі (30 чэрвеня 1498, Ансбах — 4 лютага 1563, Рыга) — архібіскуп рыжскі з 1539 па 1561 год. Яго бацькам быў Фрыдрых I Гогенцолерн, а дзядамі — Альбрэхт III, курфюрст Брандэнбурга і польскі кароль Казімір IV.

Біяграфія

Як і яго брату Альбрэхту, Вільгельму сям’я вызначыла шлях манаха, і з 1516 года ён навучаўся ва ўніверсітэце Інгальштата. У 1529 годзе тагачасны архібіскуп рыжскі Томас Шонінг прызначыў Вільгельма на пасаду каад’ютара. Пасля смерці Шонінга ў 1539 ён стаў новым архібіскупам нягледзячы на процідзеянне Рыжскай думы, якая не жадала прымаць на гэту кафедру Гогенцолерна.

Адным з вынікаў Лівонскай вайны стала скасаванне ўлады князя-біскупа і атрыманне Рыгай статусу вольнага імперскага горада. Вільгельм памёр праз два гады, і пахаваны ў Домскім саборы Рыгі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Род Гогенцолернаў
Катэгорыя·Памерлі 4 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Рызе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рызе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ансбаху
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1498 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архібіскупы рыжскія
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1563 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Інгальштацкага ўніверсітэта