wd wp Пошук:

Вілем Бёйтэвех

Вілем Бёйтэвех (Willem Buytewech; 1591 ці 1592, Ротэрдам — 23 верасня 1624, там жа) — галандскі жывапісец і графік.

Жыццё і творчасць

Вілем Бёйтэвех быў сынам шаўца і свячнога майстра Пітэра Якабсзона. Вучыўся маляванню ў Харлеме. Да 1612 года ўступіў у гільдыю мастакоў св. Лукі — практычна адначасова з Франсам Халсам (член гільдыі з 1610), які аказаў на творчасць В. Бёйтэвеха моцны ўплыў. Так, В. Бёйтэвех пакінуў значную колькасць копій карцін Ф. Халса. У лістападзе 1613 года мастак ажэніцца з Алцье ван Амеронген, пасля чаго ў 1617 годзе вяртаецца з сям’ёй у родны Ротэрдам. Аднак жывапісец захоўвае цесныя сувязі з мастацкім светам Харлема.

В. Бёйтэвэх працаваў у першую чаргу як графік. Яго ўпадабанымі мастацкімі тэмамі былі жанравыя сцэнкі і краявіды; пісаў таксама на біблейскія і алегарычныя сюжэты. Найбольш вядомыя працы В. Бёйтэвех, датаваныя паміж 1606 і 1621 гадамі. Да цяперашняга часу захаваліся толькі 8 яго палотнаў, пісаных алейнымі фарбамі. Найбольш вядома «Вясёлае таварыства на садовай тэрасе» (1616/17, захоўваецца ў гаагскім музеі Брэдзіуса).

Яго сын Вілем Вільэмсзон Бёйтэвех (1625—1670), які нарадзіўся ўжо пасля смерці майстра, таксама стаў мастаком.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Памерлі 23 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Мастакі Нідэрландаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ротэрдаме
Катэгорыя·Памерлі ў 1624 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы