wd wp Пошук:

Вікіпедыя на валапюк

Вікіпедыя на валапюк (Vükiped Volapükik) — раздзел Вікіпедыі на штучнай мове валапюк.

Раздзел Вікіпедыі на валапюк стаў другім з буйных (следам за Ламбардскай) з паказчыкам «глыбіні» (суб’ектыўны паказчык якасці зместу) блізкім да нуля. Прычына нізкага значэння гэтага паказчыка — пераважная большасць артыкулаў створана ботамі.

На 5 лютага 2022 года ў Вікіпедыі на мове валапюк налічваецца 127 251 артыкулы

Гісторыя

Хаця першыя 4 артыкулы з’явіліся ўжо ў лютым 2003 года, але толькі на ліпень вікістатыстыка паведамляе пра першага ўдзельніка[1]. Другі з’явіўся ў студзені 2004 года. Да гэтага моманту колькасць артыкулаў узрасла з 8 да 14.

У кастрычніку 2006 года ў праекце зарэгістраваўся ўдзельнік Сержыа Мейра (бразілец), пад нікам Smeira, які пачаў актыўна выкарыстоўваць бота для павялічэння колькасці артыкулаў. Да таго моманту як ён запусціў бота, у раздзеле было каля 760 артыкулаў.

23 жніўня 2007 года колькасць артыкулаў у раздзеле перавысіла 50 тысяч. 5 верасня таго ж года ў раздзеле колькасць артыкулаў склала больш за 90 тысяч, тым самым раздзел на валапюк стаў буйнейшым у Вікіпедыі на штучнай мове, абагнаўшы раздзел на эсперанта. 8 верасня 2007 год, дзякуючы новай заліўцы ботам, раздзел на мове валапюк стаў 15-ым, які дасягнуў мяжы ў 100 тысяч артыкулаў.

У верасні 2007 года на Мета-вікі абмяркоўвалася магчымасць закрыцця раздзела, урэшце было вырашана яго захаваць[2]. У снежні 2007 года пачалося новае абмеркаванне, гэтым разам прапановы выдаліць усе артыкулы, які зроблены ботам[3]. Але і гэтая прапанова таксама была адхілена.

Заснавальнік Вікіпедыі Джымі Уэйлс у снежні 2007 года папрасіў выключыць раздзел са спісу[4] раздзелаў Вікіпедый, адсартаваных паводле памеру, а ў студзені 2008 года выказаўся ў падтрымку выдалення артыкулаў створаных ботам[5].

У адказ на крытыку адміністратар smeira напісаў: «Я падумаў, што змагу зацікавіць каго-небудзь і, магчыма прывабіць да вывучэння мовы, зрабіўшы нешта вар’яцкае, — напрыклад, забяспечыў неверагодна хуткі рост раздзела»[6]. Для дасягнення гэтай мэты ён выкарыстоўвае ботаў, ствараючы артыкулы-загатоўкі пра населеныя пункты розных краін (гэтая методыка выкарыстоўваецца шмат якімі іншымі раздзеламі Вікіпедыі: бяруцца звесткі з адпаведных артыкулаў «зыходнага» раздзела і дадаюцца ў перакладзены на «мэтавую» мову шаблон). Як адзначае Smeira, ён з’яўляецца адзіным аўтарам дадзенага раздзела, бо сярод усіх носьбітаў мовы палова валодае мовай на пачатковым узроўні, недастатковым для напісання артыкулаў, а большасць з астатніх не цікавіцца ні Вікіпедыяй, ні інтэрнэтам, ні кампутарамі наогул[6].

Адначасова з заяўкамі на закрыццё Вікіпедыі на мове валапюк былі створаны заяўкі на закрыццё Вікіслоўніка на гэтай мове. Спроба ж адкрыць адпаведную Вікітэку была беспаспяховай. Потым у 2008 годзе цікаўнасць да праекта страціў і Smeira[7][8].

Станам на 1 верасня 2015 года колькасць правак у праекце стабільна расце толькі дзякуючы інтэрвікі-ботам[9]. Колькасць правак у суткі (уключаючы ботаў) рэдка перавышае 15[10].

Зноскі

  1. Статыстыка Вікіпедыі — Валапюк(недаступная спасылка)
  2. m:Proposals for closing projects/Closure of Volapük wikipedia
  3. m:Proposals for clossing projects/Radical cleanup of Volapük Wikipedia
  4. Просьба Джымі Уэйлса аб выключэнні раздзела са спісу
  5. Меркаванне Джымі Уэйлса аб раздзеле на валапюк
  6. 1 2 старонка абмеркавання адміністратара Vo
  7. Старонка абмеркаванняў Smeira
  8. vo:Patikos:Keblünots/Smeira
  9. Wikipedia Statistics — Edit and Revert Trends: Volapük(недаступная спасылка)
  10. Гл. старонку апошніх змен vo:Special:RecentChanges

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Валапюк
Катэгорыя·Вікіпедыі на штучных мовах
Катэгорыя·Сайты, якія з’явіліся ў 2003 годзе
Катэгорыя·Раздзелы Вікіпедыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Старонкі з памылкамі ў скрыптах
Катэгорыя·Раздзелы Вікіпедыі