wd wp Пошук:

Віктар Фёдаравіч Пінчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пінчук. Віктар Фёдаравіч Пінчук (нар. 22 чэрвеня 1951, в. Канцы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання. Кандыдат біялагічных навук, дацэнт. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Падпалкоўнік запасу.

Біяграфія

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, ветэрынарны ўрач.

Працоўную дзейнасць пачаў галоўным ветэрынарным урачом калгаса імя Мічурына Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў галоўным ветэрынарным урачом саўгаса «Слабадскі» Старадарожскага раёна Мінскай вобласці, калгаса «Гігант» Бабруйскага раёна, намеснікам старшыні Магілёўскага раённага аграпрамысловага аб’яднання жывёлагадоўлі і перапрацоўкі прадукцыі, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат „Усход“» Магілёўскага раёна.

Дацэнт факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі «Віцебская ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны».

Выбіраўся дэпутам Магілёўскага абласнога і Магілёўскага раённага Саветаў дэпутатаў 23—26-га скліканняў. Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].

Аўтар 21 навуковай работы і 7 вынаходніцтваў.

Узнагароды

Удастоены звання «Чалавек года-2002». Ганаровы грамадзянін горада Магілёва. Унесены ў кнігу славы Магілёўшчыны. Лаўрэат спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама «Чалавек года» ў сферы вытворчасці. Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падзяку Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені, медалём «За працоўную доблесць», юбілейнымі медалямі, ганаровымі граматамі Нацынальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Магілёўскага аблвыканкама, Магілёўскага райвыканкама, Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў, Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені, ганаровым знакам Міністэрства спорту і турызму[2].

Зноскі

  1. Пінчук Віктар Фёдаравіч Архівавана 18 жніўня 2020.
  2. ПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання Архівавана 20 кастрычніка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Дэпутаты Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 24-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 23-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 24-га склікання
Катэгорыя·Ветэрынары Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дырэктары саўгасаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кандыдаты біялагічных навук
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 23-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Магілёва
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Асіповіцкім раёне