wd wp Пошук:

Віктар Францавіч Янушэўскі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Янушэўскі. Віктар Францавіч Янушэўскі (23 студзеня 1960, Мінск — 23 чэрвеня 1992, Берлін) — былы беларускі футбаліст, абаронца, майстар спорту СССР.

Клубная кар’ера

Ва ўзросце дзесяці гадоў трапіў пад кіраўніцтва Віктара Аўтушкі, у сталічны СДЮШАР. Футбольная кар’ера пачыналася ў атацы.

Вылучаўся сваім талентам ў дублі мінскага «Дынама», а ўжо ў 17 гадоў давялося дэбютаваць за асноўны склад галоўнай каманды краіны, якая тады яшчэ выступала ў першай Лізе. За Дынама гуляў на працягу 11-ці гадоў (316 матчаў і чатыры забітых гола).

З’яўляўся адным з лідараў легендарнай каманды Эдуарда Малафеева, якая ў 1982 годзе заваявала чэмпіёнскія медалі. У тым сезоне абаронца ўвайшоў у топ-5 гульцоў «Дынама» па колькасці згуляных матчаў.

У 1990-ы годы вырашае паспрабаваць свае сілы ў Еўропе, праўда ў вельмі сціплым клубе з Англіі — «Олдэршот», аўтсайдар чацвёртага дывізіёна. На туманным Альбіёне беларус згуляў усяго ў шасці матчах, пасля чаго вярнуўся ў ЦСКА, якому дапамог не толькі выйграць Кубак СССР (адзіны ў кар’еры), але і ў другі раз стаць чэмпіёнам Савецкага Саюза. Усяго ж за армейцаў абаронца згуляў у 42-х гульнях.

З распадам краіны Янушэўскі яшчэ раз адважыўся паспрабаваць сябе на легіянерскай збажыне, на гэты раз абаронца адправіўся ў Германію, у клуб пятага дывізіёна — «Тэніс Барусія», за які згуляў у 11-ці матчах.

Дасягнення

Па праву, можна лічыць самым тытулаваным беларускім футбалістам эпохі Савецкага Саюза. На яго рахунку залатыя медалі юнацкага чэмпіянату Еўропы (U-19) 1978 года, праз год маладзёжная зборная СССР заняла другое месца на мундыялі. Разам з мінскім «Дынама» ў 1982 годзе стаў чэмпіёнам краіны, а праз дзевяць гадоў яшчэ раз прымерыў залатыя медалі першынства Савецкага Саюза, але ўжо ў складзе маскоўскага ЦСКА. У складзе армейцаў у тым жа годзе падняў над галавой Кубак СССР[2].

Зноскі

  1. Viktor Yanushevskiy † // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 60 гадоў таму нарадзіўся Віктар Янушэўскі Архівавана 25 мая 2021.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 23 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Тэніс Барусія Берлін
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Олдэршот
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі зборнай СССР па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК ЦСКА Масква
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 студзеня