wd wp Пошук:

Віктар Францавіч Пранюк

Віктар Францавіч Пранюк (нар. 30 красавіка 1973, Пескі Лідскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі настаўнік і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, настаўнік фізікі і інфарматыкі.

Працаваў настаўнікам фізікі і інфарматыкі агульнаадукацыйнай школы № 11, дырэктарам агульнаадукацыйнай школы № 3 горада Ліды. Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Агульнаадукацыйны ліцэй № 1 г. Ліда».

З 2012 года па 2019 год займаў пасаду намесніка старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэта. Са студзеня 2020 года — намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта[1].

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[2].

Узнагароды

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» і Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[3], Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2020)[4].

Зноскі

  1. Пранюк Віктар Францавіч
  2. Пранюк Виктор Францевич Архівавана 21 кастрычніка 2020.
  3. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання
  4. Дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта ўдастоены 90 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідскім раёне
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе