wd wp Пошук:

Віктар Сяргеевіч Аверын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аверын. Віктар Сяргеевіч Аверын (нар. 5 ліпеня 1954, Магілёў) — беларускі навуковец і палітык. Доктар біялагічных навук.

Біяграфія

Скончыў Маскоўскую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга ветэрынарную акадэмію імя К. І. Скрабіна, біяхімік.

Працаваў старшым лабарантам, малодшым навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута фізіялогіі, біяхіміі і харчавання жывёл, старшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі № 2, намеснікам дырэктара па навуковай працы, выконваючым абавязкі дырэктара рэспубліканскага навукова-даследчага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут радыялогіі», загадчыкам аддзела радыяцыйнай аховы навуковага аддзела дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навуковапрактычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека». Дырэктар рэспубліканскага навукова-даследчага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут радыялогіі» ў горадзе Гомелі.

Займае пасаду дэкана біялагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].

Аўтар больш як 160 навуковых прац, у тым ліку дзвюх манаграфій.

Узнагароды

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», медалямі «За супрацоўніцтва ў імя выратавання» Расійскай Федэрацыі, «За заслугі» II ступені Цэнтральнага Праўлення Агульнарасійскага саюза грамадскіх аб’яднанняў «Саюз „Чарнобыль“ Расіі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Камітэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам “Юбілейны медаль «У гонар 80-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», знакам «У памяць аб ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС» Прэзідыума Цэнтральнага Савета Саюза «Чарнобыль» Расіі[2].

Зноскі

  1. Аверин Виктор Сергеевич Архівавана 20 кастрычніка 2020.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Дэканы біялагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогіі
Катэгорыя·Біяхімікі Беларусі