wd wp Пошук:

Віктар Паўлавіч Чарнышоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чарнышоў. Віктар Паўлавіч Чарнышоў (17 ліпеня 1919, г. Луганск — 21 студзеня 2008, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны будаўнік БССР (1965).

Біяграфія

Скончыў у 1941 годзе Харкаўскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва. Працаваў галоўным архітэктарам Оршы, Гомеля, Мінска (19671970), начальнік Віцебскага абласнога філіяла інстытута «Белдзяржпраект», галоўны архітэктар інстытута «Белдзяржпраект», намеснік дырэктара БелНДІдзіпрасельбуд, дырэктар Мінскага філіяла цэнтральнага навукова-даследчага і праектнага інстытута горадабудаўніцтва. У 19541957 выкладчык Віцебскага будаўнічага тэхнікума[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Член КПСС з 1960 года. Пражываў у г. Мінск[2].

Творчасць

Работы: праекты забудовы кварталаў па вуліцах Савецкай, Сялянскай, Першамайскай у Гомелі (19491950), вул. Фрунзэ ў Віцебску (19571959[2]), планіроўка пл. Леніна ў Оршы (1962), генпланы (з карэкціроўкамі) Віцебска (1955—1956, 19711974[2]), Наваполацка (1960, 19721974, усе ў аўтарскім калектыве)[1], схема фарміравання сеткі гарадскіх і сельскіх паселішчаў БССР да 2000 года (1972—1975)[2].

Аўтар шэрагу артыкулаў па пытаннях горадабудаўніцтва Беларусі[2].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны» (1966), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі, дзвюма Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1963, 1969). Дзяржаўная прэмія БССР 1984 за планіроўку і забудову Наваполацка[2].

Зноскі

  1. 1 2 Чарнышоў Віктар Паўлавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. 1 2 3 4 5 6 Чернышев Виктор Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары Гомеля
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Архітэктары Наваполацка
Катэгорыя·Супрацоўнікі Віцебскграмадзянпраекта
Катэгорыя·Памерлі 21 студзеня
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары Віцебска
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Луганску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Архітэктары Оршы
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары Мінска
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары Оршы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Гомеля
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску