.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Віктар Паўлавіч Бруцкі (28 верасня 1951, в. Белавуша, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць — 21 снежня 2020) — беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч.
Па адукацыі інжынер-суднабудаўнік. З 1983 па 2014 гады — дырэктар Пінскага суднабудаўнічага завода.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання, прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання.
Старшыня Пінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» (на 2018 год).
Памёр 21 снежня 2020 года ў рэанімацыі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19[1][2].