wd wp Пошук:

Віктар Лупасін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лупасін. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іваноў.

Віктар Лупасін, сапр.: Віктар Іваноў (1982, Мінск; Псеўданімы: Віктар Ываноў) — беларускі паэт і музыкант.

Біяграфія

У 1999—2001 вучыўся на мехмаце БДУ, з 2003 — на філалагічным факультэце БДУ, які скончыў у 2008. Быў заснавальнікам арт-панк-гурта «Засралі казарму». Цяпер удзельнік гуртоў «Краджа золата» і «Мар’янская ўпадзіна». У кастрычніку — лістападзе 2013 года намеснік галоўнага рэдактара ў часопісе «Маладосць».

Творчасць

Літаратурнай творчасцю займаецца з 1998, да 2002 выступаў пад імём Віктар Iваноў, да 2008 — як Віктар Ываноў. Аўтар каля 400 вершаў i больш за 25 паэм, а таксама значнага аб’ёму прозы. Працуе ў розных жанрах, i як драматург, i нават як перакладчык. Больш вядомы як эпатажыст.

У выдавецтве «Галіяфы» выйшла дэбютная кніга В. Лупасіна «Асарці» (2009). Творы друкаваліся ў «Літаратура i мастацтва», «Дзеяслоў», «Беларусь сегодня», «Маладосць», «Партызан», таксама ў самвыдатаўскім друку («Ё», «Вясковыя могілкі», «Хню») i калектыўных зборніках («Літаратурны квартал», «In Вільня veritas»).

Сюжэт песні «Я — скумбрыя» будуецца на апісанні асабістых перажыванняў лірычнага героя — атлантычнай скумбрыі, які рашуча сцвярджае: «Я не лебедзь, не рак, не шчупак». Насуперак біялагічнай праўдзе аб народным характары скумбрыі ў сваёй песні Віктар стварае вобраз скумбрыі-індывідуаліста. Па ходзе апавядання слухач паглыбляецца ва ўнутраны свет скумбрыі, якая стамілася ад думак аб пачварных пацалунках маляванай губой і адчайна ірвецца да родных хваляў любае Атлантыкі. Але і там скумбрыю чакаюць новыя выпрабаванні: неверагодна прывабная і безумоўна смачная, яна становіцца прадметам палявання. Шматлікія жадаючыя пакаштаваць скумбрыю у выглядзе жэле і суфле не пакідаюць гераіне ані шанцу на спакойнае жыццё і захаванне любімага бліскучага касцюма. У выніку, скумбрыя прыходзіць да высновы, што ўласная бяспека і спакой ёй значна даражэйшыя за ўсеагульную любоў і папулярнасць.

Творы перакладаліся на балгарскую мову, былі аб’ектамі пародыі. Апавяданне «Слонікі» аналізуецца на філалагічным факультэце БДУ ў курсе найноўшай беларускай літаратуры, а санетны цыкл «Аўтамабілі СССР» з’яўляецца першым у славянскай паэзіі цыклам аўтамабільных санетаў.

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 24 снежня 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Музыканты Беларусі