wd wp Пошук:

Віктар Антонавіч Рыбчынскі

Віктар Антонавіч Рыбчынскі (22 снежня 1960, Полацк) — беларускі акцёр тэатра і кіно.

Біяграфія

Нарадзіўся 22 снежня 1960 года ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1982 г.) і аспірантуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2004 г.).

Акцёр Тэатра-студыі кінаакцёра РУП «Нацыянальная кінастудыя» Беларусьфільм". Член грамадскага аб’яднання «Беларуская гільдыя акцёраў кіно».

Узнагароды

Ганаровы знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры» (2000 г.).

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе