wd wp Пошук:

Віктар Ан

Віктар Ан (да снежня 2011 гады — Ан Хён Су (кар.: 안현수); нар. 23 лістапада 1985, Сеул) — расійскі шорт-трэкіст, да снежня 2011 года прадстаўляў на міжнародных спаборніцтвах Рэспубліку Карэя. Заслужаны майстар спорту Расіі (2013). Шасціразовы алімпійскі чэмпіён, шасціразовы абсалютны чэмпіён свету (2003—2007, 2014), 20-разовы чэмпіён свету. Васьміразовы ўладальнік Кубка свету. Экс-рэкардсмен свету на дыстанцыях 1000, 1500 i 3000 метраў. Шматразовы чэмпіён Еўропы, Расіі і Рэспублікі Карэя. Рэкардсмен Алімпійскіх гульняў па колькасці залатых медалёў у шорт-трэку (6), а таксама адзіны спартсмен-мужчына, які выйграў тры залатыя медалі зімовых Гульняў у складзе зборнай Расіі. Самы тытулаваны шорт-трэкіст у гісторыі.

Зноскі

  1. Viktor Ahn // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Victor An // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. various authors Hyun-Soo Ahn // Прабук — 2018.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лістапада
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сеуле