Віктар Адамавіч Зелязе́й (8 чэрвеня 1881, г. Мінск — каля 1951, в. Ратамка, Мінскага раёна) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
З 1903 адзін з кіраўнікоў Беларускай сацыялістычнай грамады ў Мінску. У студзені 1906 на яго кватэры адбыўся 2-гі з’езд БСГ. Працаваў бібліятіэкарам бібліятэкі імя А. Пушкіна. Сябраваў з К. Каганцом. У пачатку 1908 арыштаваны разам з малодшым братам Сігізмундам. У кастрычніку 1909 асуджаны Віленскай судовай палатай, у студзені 1910 сасланы ў Кірэнскі павет Іркуцкай губерні. З Сібіры дасылаў лісты ў «Нашу Ніву». У 1920-я гады працаваў у Інбелкульце.
Тэмы гэтай старонкі (11):