Відзібо́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Відзібор.
Утвораны 31 сакавіка 1959 года шляхам аб’яднання Дубайскага і Асаўскога сельсаветаў[1]. 6 чэрвеня 1960 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Столінскага гарсавета перададзена вёска Юнішча[2].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 2357 чалавек[3], з іх 96,2 % — беларусы[4].
Сайт Столінскага раённага выканаўчага камітэта Архівавана 19 лістапада 2016.
Тэмы гэтай старонкі (4):